Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

01.06.20

Міжнародны дзень абароны дзяцей

  Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца 1 чэрвеня. У рамках гэтага значнага для дяцей свята ў гімназіі № 14 г.Мінска для наведвальнікаў аздараўленчага атрада “Сонейка” прайшла музычна-забаўляльная праграма “Свята дзяцінства”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гісторыю Міжнароднага дня абароны дзяцей, прынялі ўдзел у віктарыне “Я родам з дзяцінства”, усе разам гулялі ў гульні сваіх бацькоў і спявалі песні з вядомых дзіцячых мультфільмаў. У канцы мерапрыемства вучні выказалі свае ўражанні на экране настрою.

   Дзень абароны дзяцей, што прыпадае на першы дзень лета, адно з самых старых міжнародных святаў, якое адзначаюць ва ўсім свеце з 1950 года. Рашэнне аб яго правядзенні было прынята міжнароднай дэмакратычнай Федэрацыяй жанчын на спецыяльнай сесіі ў лістападзе 1949 года. ААН падтрымала гэтую ініцыятыву і аб'явіла абарону правоў, жыцця і здароўя дзяцей адным з прыярытэтных напрамкаў сваёй дзейнасці.

   Міжнародны дзень абароны дзяцей – гэта перш за ўсё напамін дарослым пра неабходнасць захавання правоў дзіцяці на жыццё, на свабоду меркаванняў і рэлігіі, на адукацыю, адпачынак і вольны час, на абарону ад фізічнага і псіхалагічнага насілля, на абарону ад эксплуатацыі дзіцячай працы як неабходных умоў для фарміравання гуманнага і справядлівага грамадства.