Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

08.05.20

Ніхто не забыты, нішто не забыта!

Мемарыяльная гадзіна “Ніхто не забыты, нішто не забыта!” прайшла ў гімназіі №14 г. Мінска 8 мая. Вучні гімназіі ўсклалі кветкі да памятных дошак героя грамадзянскай вайны маршала Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Тухачэўскага і Героя Савецкага Саюза Мікалая Дзмітрыевіча Весніна.

Для вучняў гімназіі ўжо стала добрай традыцыяй праводзіць мемарыяльныя гадзіны напярэдадні свята 9 мая. У год 75-годдзя Вялікай Перамогі гадзіну памяці правялі настаўніца гісторыі Таццяна Віктараўна Блешчава і настаўніца рускай мовы і літаратуры Святлана Мікалаеўна Грэчкіна. Педагогі расказалі вучням гісторыю стварэння мемарыяльных дошак для ўвекавечвання памяці герояў, звярнулі ўвагу на тое, што такі від памяці – гэта адзін з сімвалаў перамогі нашых дзедаў і прадзедаў над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, гэта дань памяці тым, хто ваяваў за нашу будучыню .

Таццяна Віктараўна расказала аб подзвігу героя Савецкага Саюза Мікалая Весніна, камсамольца, які ў чэрвені 1944 года адным з першых пераправіўся праз раку Заходняя Дзвіна і знайшоў схаваныя немцамі лодкі, і, рызыкуючы жыццём, пад агнём праціўніка пераправіў іх на свой бераг, такім чынам забяспечыў сваё падраздзяленне сродкамі для пераправы. У гэты ж дзень у баі ён геройскі загінуў. Яму было ўсяго 22 гады. Прайшло 75 гадоў, але памяць аб подзвігу жыве і сёння.

З кожным годам мы аддаляемся ад тых страшэнных ваенных часоў, радзеюць рады ветэранаў, але мы, моладзь, павінны зберагчы памяць пра часы ваеннага ліхалецця і пра тых, хто здабыў для будучых пакаленняў мірнае неба.