Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

08.05.20

Мая Перамога!

Адміністрацыя і педагогі гімназіі №14 г.Мінска прынялі ўдзел у міжнародным круглым стале “Мая Перамога”, які прайшоў у фармаце відэа-трансляцыі 7 мая. Мерапрыемства прымеркавана да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Асноўная мэта круглага стала - захаванне гістарычнай памяці і гістарычнай спадчыны народа-пераможцы ў Вялікай Айчыннай вайне праз выхаванне і культываванне ў сям'і асабістага сямейнага дачынення да гэтых падзей, выхаванне пачуцця павагі і абавязку да пераможцаў - ветэранаў, іх подзвігаў.

Удзел у мерапрыемстве прынялі актывісты маладзежных арганізацый Беларусі і Расіі, а таксама ўсе, хто не абыякавы да падзей 75-гадовай даўнасці. На сувязь анлайн вышлі прадстаўнікі Мінска, Масквы, Гомеля, Віцебска, Смаленска, Брэста, Бранска, Ульянаўска, Калінінграда, Стаўрапаля, Пскова, Разані, Вязьмы, Чувашыі, Чачэрска.

Сімвалічна, што круглы стол адкрыла старшыня Гомельскай абласной арганізацыі ветэранаў, ветеран Вялікай Айчыннай вайны Аэліта Іванаўна Самсонава. Яна, расказала, што ў гады вайны была медсястрой ў ваенным шпіталі, а закончыла вайну ў 1945 годзе ў Берліне. І з тых пор 9 мая для яе сям’і самае значнае і любімае свята.

Удзельнікі мерапрыемства дзяліліся сваімі думкамі, успамінамі пра родных, якія ваявалі. Гэта былі людзі розных пакаленняў і гэта была сапраўдная сустрэча пакаленняў, якая зберагае і захоўвае гістарычную памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.