Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

18.04.20

Арганізацыя адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем сервісаў аддаленага доступу

Паважаныя бацькі!

      З 20.04.2020 пачынаецца адукацыйны працэс. Вучэбныя заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з раскладам на ІІ паўгоддзе 2019/2020 навучальнага года, зацверджаным дырэктарам гімназіі.

      Адміністрацыя гімназіі просіць законных прадстаўнікоў падаць заявы (на адрас электроннай пошты гімназіі gymn14@minsk.edu.by, перадаць на вахту, па факсу 395-21-37) аб тых вучнях, якія будуць дома індывідуальна навучацца з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

   У адпаведнасці з пісьмом камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама “Аб выкарыстанні сучасных інфармацыйных тэхналогій” настаўнікамі гімназіі № 14 г.Мінска прыняты меры па напаўненні навучальнымі матэрыяламі электроннага рэсурса schools.by, а таксама курсаў у сістэме дыстанцыйнага навучання (СДО) Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі (do.minsk.edu.by) па вучэбных прадметах. Настаўнікі гімназіі штодзённа будуць размяшчаць на сервісе “Электронны дзённік” (schools.by) інфармацыю пра тое, што вывучалася на ўроку, якое дамашняе заданне дадзена для выканання. Тут жа будуць прымацаваныя дадатковыя навучальныя матэрыялы.

  Просім бацькоў арганізаваць выкананне работ вучнямі, якія будуць навучацца індывідуальна з выкарыстаннем ІКТ, (класных і дамашніх заданняў) у асобных сшытках па кожным прадмеце. Па патрабаванні настаўніка сшыткі неабходна прынесці ў гімназію для праверкі або выкананыя заданні прымацаваць на індывідуальнай старонцы вучня па адрасе schools.by. 

ЯШЧЭ РАЗ ЗВЯРТАЕМ УВАГУ!

   Інфармацыя будзе размяшчацца ў сервісе “Электронны дзённік” і будуць давацца спасылкі на адрас do.minsk.edu.by. 

   У гімназіі з 20.04.2020 арганізуецца кабінетная сістэма навучання (вучні не пераходзяць з класа ў клас). Урокі па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе” будуць праводзіцца на вуліцы, таму ў вучняў павінны быць адпаведны абутак і спартыўная форма.

   Харчаванне вучняў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў.

   Па хвалюючых пытаннях просім звяртацца па тэлефонах да дырэктара гімназіі Гарохавай М.І. 8029-709-97-50 і намесніка дырэктара Шукелойць І.Л. 8029-682-01-75.

Паважаныя бацькі і вучні! Вы можаце патэлефанаваць настаўнікам у вызначаны час (гл. Індывідуальныя кансультацыі)

Індывідуальныя кансультацыі:

1-4 класы
5 класы

6 класы

7 класы
8 класы
9 класы
10 класы
11 клас