Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

21.02.20

Міжшкольная гульня "Разумнікі і разумніцы"

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова…

   Шмат мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага) пройдуць у Заводскім раёне з удзелам прадстаўнікоў пярвічных арганізацый Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Гэта творчыя сустрэчы пісьменнікаў з моладдзю, алімпіяды, акцыі “Смак беларускай мовы”, “ Спорт па-беларуску”, “Свяваем і танцуем па-беларуску”, інтэрактыўныя пляцоўкі, адкрытыя мікрафоны, квэст-гульні, усеагульная дыктоўка “Пішам па-беларуску разам”, літаратурныя імпрэзы “Родная мова – чароўная мова”.

   У дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія № 14 г.Мінска” таксама стартаваў тыдзень роднай мовы. У ходзе міжраённай гульні “Разумнікі і разумніцы” (прымалі ўдзел вучні гімназіі № 14 (Заводскі раён), гімназіі № 28 (Ленінскі раён) і сярэдняй школы № 92 (Заводскі раён) высвятлялі, хто лепш ведае родную мову, літаратуру і гісторыю.

   Каманды паказалі добрыя веды па беларускай мове і літаратуры, этнаграфіі і краязнаўству, праявілі сваю кемлівасць і дасціпнасць.Перамагла каманда “Нашчадкі” (гімназія № 14). Ляоненка Святлана Уладзіміраўна павіншавала усіх удзельнікаў і пераможцаў!

  Усе каманды атрымалі дыпломы і падарункі ад Заводскай раённай арганізацыі г.Мінска Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.