Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

15.01.20

З законам сябруем з малых гадоў

   Гадзіна выхавання “Прыгажосць учынку” для вучняў 1 класаў прайшла ў гімназіі №14 г. Мінска 15 студзеня. Асноўная мэта мерапрыемства – пазнаёміць першакласнікаў з адказнасцю за правапарушэнні, у прыватнасці, крадзяжы.

 На мерапрыемстве прысутнічаў інспектар ІСН Андрэй Уладзіміравіч Рагатка, які звярнуў ўвагу, што ў малодшых школьнікаў маральны вопыт меншы, а таму адхіленні ў паводзінах яшчэ не замацаваліся досыць трывала, але вельмі часта правапарушэнні ўчыняюць і ў такім малым узросце. Госць прывёў прыклады са сваёй практыкі і зазначыў, што многія з дзяцей, проста ўзяўшы цішком, як ім здаецца, чужую рэч, не падазраюць, што ўжо парушылі закон і могуць несці за гэта адказнасць. Канешне, адказнасць не такую сур’езную як падлеткі ці дарослыя, але тым не менш, за кожны супрацьпраўны ўчынак прыдзецца адказваць.

  Мерапрыемства было карысным для дзяцей, бо кожны дрэнны ўчынак лепш папярэдзіць. Не дарэмна ж у народзе кажуць, што гонар трэба берагчы змоладу.