Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

08.01.20

Прыйшлі святкі! Прыйшлі Калядкі!

Дыпломам 3 ступені ўзнагароджана работа калектыву гімназіі №14 г. Мінска ў раённым конкурсе на лепшую кампазіцыю з казачнымі персанажамі з прыродных матэрыялаў. На конкурс была прадстаўлена тэматычная работа “Адчыняй вароты, Каляда: прыйшлі святкі! Прыйшлі Калядкі!” у намінацыі “Калектыўная творчасць”.

На прыгожым разным кані з каляднай зоркай у руках, з казой на возе, едуць калядаваць баба з дзедам – такая асноўная тэматыка прадстаўленай работы. За вазком бяжыць сабачка, конь імчыць так шпарка, што ззаду застаецца зімовы лес, снегавікі і лясныя звяры. На парозе хаты калядоўшчыкаў сустракаюць гаспадары з накрытым святочным сталом па беларускіх традыцыях: тут і куцця, і грыбочкі, і смажаная бульба з вяндлінкай, і духмяны квас – ўсяго 12 страў.

Трэба зазначыць, што наша калядная кампазіцыя выклікала цікавасць у гасцей свята: яны станавіліся ў чаргу, каб зрабіць фотаздымак з прыгожым разным канём.

Конкурс “Казачнае Раство” стаў ужо традыцыйным раённым мерапрыемствам, арганізатарам якога выступаюць адміністрацыя Заводскага раёна г. Мінска; упраўленне па адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска; Заводская раённая арганізацыя “БРСМ”; Заводская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” і Заводскі раённы камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.