Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

08.11.19

100 ідэй для Беларусі

  Раённы этап рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” прайшоў у кінатэатры “Камсамолец” 6 лістапада. Арганізатарам мерапрыемства выступае Грамадскае аб'яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Конкурс праводзіць адбор лепшых праектаў у розных сферах, якія могуць быць карыснымі для грамадства. Асноўная мэта конкурсу - актывізаваць інавацыйнае мысленне моладзі, прыцягнуць яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, стымуляваць грамадзянскія ініцыятывы да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак.

  Удзел у раённым этапе конкурсу прынялі прадстаўнікі вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійных устаноў адукацыі Заводскага раёна сталіцы. Сярод удзельнікаў конкурсу і гімназія №14 г. Мінска з праектам сацыяльнага напрамку “Моладзь за здаровы лад жыцця”. Аўтары праекта паказалі як, выкарыстоўваючы фотаздымкі рознай тэматыкі, можна вырашаць сацыяльныя праблемы. Асноўная мэта праекта – падрыхтоўка цыкла фотаздымкаў сацыяльнай накіраванасці з дапамогай якой прыцягваецца ўвага да важных праблем жыцця кожнага чалавека, грамадства і нашай краіны; фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

  Вучням гімназіі прадастаўлена магчымасць не толькі выставіць свае фотаработы на пэўную тэму, але і стаць героямі фотапраектаў: так тут прымяняецца прынцып “роўны навучае роўнага”.

  Прыцягненне ўвагі падрастаючага пакалення да праблемы згубнага распаўсюджвання алкагалізму, наркаманіі, фарміраванне з дзіцячых гадоў разумення жыццёвай неабходнасці ўсвядомленай цвярозасці паказана праз рэалізацыю фотапраектаў “Мой выбар – жыццё па ўласным сцэнарыі”, “Цвярозасць – выбар маладых” і “Пакаленне вольнае ад курэння”.

  Журы конкурсу звярнула ўвагу, што праект “Моладзь за здаровы лад жыцця” мае права на рэалізацыю ў гімназіі і другіх навучальных установах горада, і, дарэчы, адзначыла, што гімназія на конкурсе была адзіным прадстаўніком школ Заводскага раёна, якая прадэманстравала свой праект.