Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

10.01.19

Дзень гарбуза ў Мінскім заапарку

   У Мінскім заапарку прайшло яркае і незвычайнае свята ўраджаю, якое арганізатары назвалі Дзень гарбуза. У конкурсе на самую арыгінальна аформленую кампазіцыю з гарбузоў прыняла ўдзел і гімназія №14. Усяго ад навучальнай установы на конкурс было прадстаўлена сем работ. Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, удзел у выставе прынялі больш за сто вырабаў, якія прадставілі навучальныя ўстановы Заводскага раёна сталіцы.

   Па выніках конкурса работы нашых вучняў Максіма Бокача і Максіма Каваленкі з ІІ “В” класа атрымалі дыпломы за перамогу ў намінацыі “Выбар журы”. Віншуем пераможцаў і жадаем ім творчасці і крэатыву!