Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

13.08.19

Увага шматдзетным сем'ям

Аднаразовая матэрыяльная дапамога да навучальнага года шматдзетным сем’ям

 Кожная мнагадзетная сям’я, якая выхоўвае трох і болей дзяцейва ўзросце да 18 гадоў, мае права на атрыманне аднаразовай сацыяльнай дапамогі за кошт сродкаў бюджэту горада Мінска ў памеры 30% бюджэту пражытачнага мінімума.

   Выплаты аднаразовай сацыяльнай дапамогі да навучальнага года мнагадзетным сем’ям праводзяцца праз філіялы ГАА АСБ “Беларусбанк”, шляхам пералічэння безнаяўных грашовых сродкаў на разліковыя рахункі грамадзян.

 Дакументы:

  1. Заява ад аднаго з бацькоў, на якога выпісаны асабовы рахунак у АСБ “Беларусбанк”; 
  1. Копія пасведчання, які пацвярджае статус шматдзетнай сям’і (3 копіі);
  1. Даведка аб складзе сям’і з ЖЭСа ( 2 экземпляры); 
  1. Копія дагавора з АСБ “Беларусбанк” з указаннем асабовага рахунку (павінен быць толькі ў філіяле №511).

Згодна Рашэнню Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 16 лістапада 2016г. №243 2.3. заявы (хадайніцтвы) аб аказанні мер сацыяльнай падтрымкі разглядаюцца на працягу 5 рабочых дзён з дня іх падачы;

2.4. меры сацыяльнай падтрымкі аказваюцца не пазней за 10 рабочых дзён пасля прыняцця рашэння аб іх аказанні; выплата штогадовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), у памеры 30 працэнтаў БПМ, які дзейнічае на 1 жніўня.

Узоры заяў: