Міністэрствам адукацыі дадзены рэкамендацыі па завяршэнні навучальных заняткаў, заканчэнні 2022/2023 навучальнага года, а таксама вызначаны тэрміны канікул у 2023/2024 навучальным годзе.
На падставе часткі другой пункта 2 артыкула 150 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі:
навучальныя заняткі завяршаюцца 31 мая, а для навучэнцаў IX і XI (XII) класаў - 25 мая;
навучальны год завяршаецца 31 жніўня.
Выніковыя іспыты па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца ў выглядзе выпускнога экзамену .
Выпускныя экзамены праводзяцца з 1 па 9 чэрвеня 2023 г. па наступных вучэбных прадметах:
"Беларуская мова" – выклад у пісьмовай форме ( адводзіцца 4 астранамічныя гадзіны );
"Руская мова" – выклад у пісьмовай форме (адводзіцца 4 астранамічныя гадзіны);
"Матэматыка" - кантрольная работа ў пісьмовай форме (адводзіцца 4 астранамічных гадзіны);
"Гісторыя Беларусі" – па білетах у вуснай форме .
Звяртаем увагу, што з улікам пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2022 г. № 278 "Аб пераліку вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выніковыя іспыты, відах, формах і тэрмінах правядзення выніковых іспытаў у 2022/2023 навучальным годзе" асваенне зместу вучэбных праграм для навучэнцаў XI (XII) класа завяршаюцца:
12 мая
|
па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Русский язык"
|
19 мая
|
па вучэбных прадметах, якія навучэнцы выбралі для здачы ў якасці другога цэнтралізаванага экзамену
|
25 мая
|
па ўсіх вучэбных прадметах, па якіх навучэнцы не здаюць цэнтралізаваныя іспыты
|
Дадаткова інфармуем, што ў 2023/2024 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць - з 1 верасня 2023 г. па 28 кастрычніка 2023 г.;
другая - з 8 лістапада 2023 г. па 23 снежня 2023 г.;
трэцяя - з 8 студзеня 2024 г. па 23 сакавіка 2024 г.;
чацвёртая - з 1 красавіка 2024 г. па 31 мая 2024 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія – 10 дзён з 29 кастрычніка 2023 г. па 7 лістапада 2023 г. уключна;
зімовыя - 15 дзён з 24 снежня 2023 г. па 7 студзеня 2024 г. уключна;
вясновыя – 8 дзён з 24 сакавіка 2024 г. па 31 сакавіка 2024 г. уключна;
летнія - 92 дні з 1 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г., для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, - 81 дзень з 12 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна.
Для вучняў І-ІІ класаў (ІІІ класаў - для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 19 лютага 2024 г. па 25 лютага 2024 г. працягласцю 7 дзён.