Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Лета 2022

Летняе аздараўленне. Інфармацыя для бацькоў


Летняя практыка для 5, 6, 7, 8 класаў

Графік праходжання практыкі ў час летніх канікулаў

Класы

Час

5 “А”, 5 “Б” класы

06.06.2022 г.-10.06.2022 г.,

09.00-12.00 

6 “А”, 6 “Б”,  6 “В” класы

13.06.2022 г.-17.06.2022 г.,

09.00-12.00 

7 “А”, 7 “Б”, 7 “В” класы

20.06.2022 г. – 24.06.2022 г.,

09.00-12.00 

8“А”, 8“Б” класы

27.06.2022 г. - 01.07.2022 г.,

09.00-12.00 


На базе гімназіі №14 з 02.06.2022 пачала функцыянаваць летняя студыя па вучэбнану прадмету "Англійская мова". Дадзеную студыю наведваюць высокаматываваныя зацікаўленыя вучні, пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд па англійскай мове і члены клуба Юнэска "Айрыс". Плануецца правесці 7 дзён у інтэнсіўным развіцці навыкаў маўлення на англійскай мове.

Нашы ўдзельнікі:

1

Крайнюк Мікалай

Уладальнік дыплома I ступені ў другой міжнароднай алімпіядзе па англійскай мове "english knowledge" (веданне англійскай мовы)

2

Лукашевіч Аляксандра

Высокаматываваная вучаніца

3

Раманава Настасся

Уладальніца дыплома II ступені ў раённай алімпіядзе па англійскай мове для вучняў 7х класаў.

4

Сячко Марыя

Уладальніца дыплома I ступені ў другой міжнароднай алімпіядзе па англійскай мове "english knowledge" (веданне англійскай мовы)
Уладальніца першага месца ў раённым камандным калядным мерапрыемстве па англійскай мове.

5

Філіпчык Данііл

Уладальнік дыплома I ступені ў другой міжнароднай алімпіядзе па англійскай мове "english knowledge" (веданне англійскай мовы)

6

Шрубок Яраслава

Уладальніца дыплома I ступені ў другой міжнароднай алімпіядзе па англійскай мове "english knowledge" (веданне англійскай мовы)


Аздараўленчы лагер «Сонейка»
1 змена — 1.06.2022 — 24.06.2022
Лагер працуе з 8.30 да 18.00
Субота — выходны
 
Цана пуцёўкі:
6-10 гадоў — без бацькоўскай даплаты;
11-13 гадоў — 5 рублёў 80 капеек
14-17 гадоў — 14 рублёў 80 капеек
 
Начальнік лагера: Алена Мікалаеўна Корабава
тэлефон: +37529-687-37-07

Працаўладкаванне ў гімназіі
Працаўладкаванне з 14 гадоў.

1. Лагер працы і адпачынку 
Прапаноўваем 15 месцаў на ўвесь летні перыяд. Праца на тэрыторыі гімназіі і харчаванне па пуцёўцы аздараўленчага лагера. 
Цана пуцёўкі  — 6 рублёў 80 капеек
Працаўладкаванне на стаўкі па штатнаму раскладу гімназіі.

Для залічэння ў ЛПА патрэбна:
1) Падаць заяву (калі вам не споўнілася 16 гадоў, то яшчэ і дазвол ад бацькоў, што яны не супраць вашага працаўладкавання);
2) Прадаставіць медыцынскую спраўку, якая змяшчае інфармацыю аб адсутнасці супрацьпаказанняў да работы; 
3) Аплаціць пуцёўку і прадаставіць квіток;
4) Аплаціць адкрыццё працоўнай кніжкі праз банк.

Чэрвень — месцы занятыя.
Ліпень — 6 месцаў
Жнівень — 6 месцаў
 
1 змена ЛПА:   1.06.2022 — 24.06.2022
Лагер працуе з 8.30.
Час працы: ад 14 да 16 гадоў — не больш за 23 гадзіны ў тыдзень (4 гадзіны 36 хвілін у дзень)
ад 16 да 18 гадоў — не больш  за 35 гадзін у тыдзень (7 гадзін у дзень)
Субота — выходны
 
2. Другасная занятасць (10 дзён у месяц)
Прапаноўваем 6 месцаў на ўвесь летні перыяд. Праца на тэрыторыі гімназіі без харчавання.
Працаўладкаванне на стаўкі па штатнаму раскладу гімназіі.

Для залічэння на другасную занятасць патрэбна:
1) Падаць заяву (калі вам не споўнілася 16 гадоў, то яшчэ і дазвол ад бацькоў, што яны не супраць вашага працаўладкавання);
2) Прадаставіць медыцынскую спраўку, якая змяшчае інфармацыю аб адсутнасці супрацьпаказанняў да работы; 
3) Аплаціць адкрыццё працоўнай кніжкі праз банк.
4)​​​​​​​ Запоўніць картку на спецыяльным бланку. 
Чэрвень — месцы занятыя.
Ліпень — плануем 2 месцы
Жнівень — плануем 2 месцы
 
Працуем з 9.00.
Час працы: ад 14 да 16 гадоў — не больш за 23 гадзіны ў тыдзень (4 гадзіны 36 хвілін у дзень)
ад 16 да 18 гадоў — не больш за 35 гадзін у тыдзень (7 гадзін у дзень)
Субота — выходны.
 
Работу арганізуе: намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце  Корзунава Наталля Іванаўна
тэлефон:+37529-750-12-57



Фотаматэрыялы

  • Працаўладкаванне
  • Працаўладкаванне
02.06.22

План работы летняй студыі па вучэбнаму прадмету «Англійская мова» на перыяд летніх канікулаў з 02.06 па 10.06.2022

разгарнуць » / « згарнуць
03.06.22

Аздараўленне ў палатачным лагеры

разгарнуць » / « згарнуць