Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Вывучаем карэйскую мову

    У рамках заняткаў па інтарэсах у гімназіі дзейнічае гурток “Уводзіны ў свет карэйскай мовы”. Навучанне праходзіць у двух групах у адпаведнасці з узроўнем валодання мовай. На занятках навучэнцы гуртка працуюць з сучаснымі падручнікамі, настаўнікам выкарыстоўваецца сучаснае тэхнічнае абсталяванне. Вучні маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца і з традыцыямі, культурай, кухняй, святамі і гісторыяй далёкай усходняй краіны Паўднёвай Карэі. Навучэнцы гуртка актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, арганізаваных Асацыяцыяй беларускіх карэйцаў і Пасольствам Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь. 

Вучні гімназіі, якія вывучаюць  карэйскую  мову,   прынялі  ўдзел у конкурсе на лепшае выкананне песні на карэйскай мове. Арганізатар конкурсу - інстытут Караля Сяджона. Нашы вучні паказалі не толькі выдатнае  валоданне мовай, але і бліскучыя вакальныя здольнасці. 


Вывучаем карэйскую мову. Заняткі гуртка

Сустрэча вучняў гімназіі №14 і гімназіі №12 - удзельнікі гуртка па вывучэнні карэйскай мовы разам з выкладчыкам БДУ 

Удзельнікі гуртка “Уводзіны ў свет карэйскай мовы” у нацыянальных карэйскіх касцюмах з педагогам А.І.Храмцовай

Карэйскі нацыянальны танец і песня ў выкананні вучняў 8 класа - ўдзельнікаў гуртка “Уводзіны ў свет карэйскай мовы”

Прадстаўнікі асацыяцыі беларускіх карэйцаў у гасцях у вучняў гімназіі

Сустрэча ўдзельнікаў фальклорнага ансамбля “Дударыкі” з удзельнікамі карэйскага ансамбля “Арыранг”.