Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Памяткі для бацькоў

У дзяцей заканчваюцца летнія канікулы, і таму неўзабаве колькасць непаўналетніх пешаходаў на дарогах вырасце.
Дзяржаўтаінспекцыя вымушана канстатаваць, што юныя пешаходы часта аказваюцца на праезнай частцы па-за пешаходнымі пераходамі, а многія дарослыя, гледзячы на гэта, не робяць дзецям заўвагу, нават у тым выпадку, калі рабяты перабягаюць дарогу блізка перад ідучым транспартам.
Задача дарослых простая, але вельмі важная і адказная. Нам разам неабходна дабіцца, каб дзеці памяталі простыя, але часам жыццёва важныя правілы: да таго, як выйсці на праезную частку, трэба спыніцца, агледзецца і падумаць, як больш бяспечна перайсці дарогу. Адвучыце дзіця ад небяспечнай звычкі выходзіць на праезную частку з-за транспарту, які стаіць.

Дарослыя: нягледзячы на заўсёдную спешку і занятасць, знайдзіце час для таго, каб растлумачыць і нагадаць рабятам правілы дарожнага руху. Гэтым вы зробіце іх жыццё больш бяспечным! Будзьце самі прыкладам паводзін на вуліцы і на дарогах.
З мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму 27 жніўня ДАІ правядзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Бяспечная дарога ў школу”