Гімназія № 14 г.Мінска

19 снежня 2016 года ва  ўтульнай зале Палаца дзяцей і моладзі "Золак" г. Мінска адбылося адкрыццё каляднай дэкады Заводскага раёна сталіцы.

Гэтае свята ўжо стала добрай праднавагодняй традыцыяй, якую падтрымлівае адміністрацыя раёна. Адкрыў калядную дэкаду Глава Адміністрацыі Заводскага раёна Дараховіч Аляксандр Вікенцьевіч, са словамі віншавання звярнулася да ўсіх прысутных начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска Ляхновіч Людміла Расціславаўна. 

На святочным канцэрце ўшаноўвалі пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу на лепшую сувенірную прадукцыю раёна і раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне ўстаноў адукацыі

Мы атрымалі адразу два дыпломы 2 ступені. Сталі амаль што лепшымі ў конкурсе на лепшую сувенірную прадукцыю пра Заводскі раён  і лепшымі ў конкурсе  “Усё ззяе навагоднім святлом”. Падарункі апынуліся надзвычай прыемнымі і нечаканымі. За нашу мэтанакіраванасць і актыўнасць, за імкненне стаць лепшымі, за нашу творчасць і фантазію,  мы атрымалі тэлевізар і планшэт.