Гімназія № 14 г.Мінска

У гімназіі шмат традыцый. Адна з іх – урачыстае  свята “Прысвячэнне ў гімназісты”. Адбываецца свята штогод напрыканцы першай чвэрці, у апошнія дні кастрычніка. Гімназісты 5 класаў запрашаюць на свята настаўнікаў і старэйшых сяброў.

У бягучым навучальным годзе свята прайшло ў першы дзень канікулаў 30.10.2017 года. Самы актыўны ўдзел у святочнай праграме прымалі  навучэнцы 5 “А”і  5 “Б” класаў. У першым конкурсе візітовак “Вось якія мы!” пяцікласнікі паказвалі якія яны творчыя, таленавітыя, спартыўныя, увогуле самыя лепшыя. Дзеці спявалі, чыталі вершы, удзельнічалі ў выпрабаваннях, атрымалі значкі гімназістаў. Узнеслы святочны настрой дапамаглі стварыць вучні пятых класаў у гэты дзень усім прысутным. Педагагічную дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні свята аказалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Сачэк К.Л., класныя кіраўнікі 5 класаў  Касаткіна Т.В. і Градовіч Л.В. Прыемна, што святочны дзень з юнымі гімназістамі -пяцікласнікамі разам правялі іх бацькі!

Высокіх мэт, дасягненняў над сабой, трывалых ведаў, добрых пачуццяў пажадала гімназістам дырэктар гімназіі Гарохава М.І.