Гімназія № 14 г.Мінска

     27 кастрычніка  ў нашай гімназіі мы сустракалі дэлегацыю з Карэі. За дзве з паловай гадзіны мы прадэманстравалі гасцям  унікальнасць і непаўторнасць нашай гімназіі. Дырэктар гімназіі Гарохава Марыя Іванаўна расказала некаторыя факты з гісторыі нашай установы, засяродзіла ўвагу на сённяшніх поспехах, а таксама  перспектывах на будучае. Правялі экскурсію па гімназіі,  па спартыўна-аздараўленчым комплексе, па музеях і выставачных залах гімназі.

 На сцэне нашы таленавітыя артысты з Заслужанага аматарскага калектыву фальклорнага ансамбля “Дударыкі” пад кіраўніцтвам Заслужанага дзеяча культуры Дзмітрыя Ровенскага праспявалі беларускія народныя песні, чым вельмі ўразілі і захапілі нашых гасцей. У рамках насычанай праграмы, канешне, не абмінулі і кабінет карэйскай мовы, дзе ўжо некалькі год навучэнцы нашай гімназіі вывучаюць карэйскую мову, на чале з настаўніцай Храмцовай Анастасіяй Ігараўнай. Навучэнцы мелі магчымасць паразмаўляць і нават праспяваць песні на карэйскай мове.