Гімназія № 14 г.Мінска

Даведка аб эфектыўнасці дзейнасці рэсурснага цэнтра гімназіі 
ў 2015/2016 годзе 

Дзейнасць Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 14 г.Мінска” ў 2015/2016 навучальным годзе ажыццяўлялася як рэсурснага цэнтра ажыццяўляецца на падставе загада камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама № 233-ОС ад 30.06.2012 “Аб рабоце рэсурсных цэнтраў на базе ўстаноў адукацыі”, згодна з якім на базе гімназіі функцыянуюць рэсурсны цэнтр прыродазнаўча-матэматычнага  і гуманітарнага напрамку, а таксама згодна з загадам №213-ОС ад 04.07.2013  “Аб унясенні дапаўненняў у загад “ Аб рабоце рэсурсных цэнтраў на базе ўстаноў адукацыі”  на базе гімназіі № 14 г. Мінска функцыянуе рэсурсны цэнтр па выхаваўчай рабоце па тэме “Фарміраванне культуры быту і адпачынку”.

  1. Дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі і задачамі.

Асноўная мэтай дзейнасці рэсурснага цэнтра гімназіі № 14 г.Мінска з’яўляецца распаўсюджванне перспектыўнага педагагічнага вопыту работы, накіраванага на рашэнне прыярытэтных задач развіцця сістэмы адукацыі. сродкамі аптымізацыі кіравання, укаранення сучасных эфектыўных методык устойлівага развіцця.

  1. Задачамі рэсурснага цэнтра з’яўляюцца:
  • выяўленне і каардынацыя вучэбных запатрабаванняў удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
  • арганізацыйна-метадычнае і навукова-метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу па прыродазнаўча-матэматычным і гуманітарнаму накірунках работы;
  • арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння па асноўных напрамках работы рэсурснага цэнтра;
  • кансультацыйная падтрымка ўдзельнікаў адукацыйнага працэса па актуальных пытаннях у сферы дзейнайсці рэсурснага цэнтра;
  • садзейнічанне рэалізацыі адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых;
  • вядзенне інавацыйнай, праектнай, выкананне работ даследчага характару;
  • эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў: кадравых,фінансавых, матэрыяльна-тэхнічных,

3. Асноўныя накірункі дзейнасці рэсурснага цэнтра

3.1.Арганізацыйна-метадычная работа:

-  арганізацыя і ажыццяўленне дзейнасці па прапагандзе перспектыўнага педагагічнага вопыта (выставы, інфармацыйны сайт і інш.);

-  арганізацыя кансультацыйнай падтрымкі па пытаннях функцыянавання рэсурснага цэнтра;

-  арганізацыя і правядзенне навукова-практычных канферэнцый, конкурсаў даследчых работ, семінараў, практычных заняткаў у рамках павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў;

-  арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы гімназістаў да прадметных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, інтэлектуальных і творчых конкурсаў.

3.2.Навукова-метадычная работа:

-  удзел педагогаў у навукова-даследчай дзейнасці па гуманітарных і прыродазнаўча-матэматычных накірунках;

-   удзел у рэалізацыі праектнай інавацыйнай дзейнасці;

-  ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці;

-  распрацоўка, рэалізацыя і суправаджэнне інфармацыйных рэсурсаў у сферы адукацыі: праграмныя прадукты, электронныя сродкі навучання і г.д.

3.3.Арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння:

 -  забеспячэнне даступнасці інфармацыйнай прасторы для ўдзельнікаў

Адукацыйнага працэсу горада і рэспублікі – удзел у рэалізацыі праектнай і інавацыйнай дзейнасці;

-  прадастаўленне магчымасці дыстанцыйнага кансультавання;

- узаемадзеянне з іншымі ўстановамі адукацыі (установамі вышэйшай адукацыі, установамі спецыяльнай адукацыі і іншымі арганізацыямі);

-  акумуляцыя вопыту ўстаноў адукацыі раёна, горада, рэспублікі, устанаўленне міжнароднага супрацоўніцтва.

Накіраванасць рэсурснага цэнтра вызначана зыходзячы з сістэмы работы педагагічнага калектыву, наяўнасці кадравых, навукова-метадычных, матэрыяльна-тэхнічных, інфармацыйных і іншых рэсурсаў і ўмоў.

  1. 4. Электронны блок матэрыялаў  РЦ і размяшчэнне яго на сайце ўстановы адукацыі

-         на сайце гімназіі раздзел “Рэсурсны цэнтр” (адрас http://gymn14.minsk.edu.by/be/main.aspx?guid=2911)

-         Метадычны кабінет гімназіі № 14 г.Мінска ў сістэме MOODLE  (http://gymn14.minsk.edu.by/be/main.aspx?guid=2911)

-         Метадычныпартал для карыстання настаўнікамі гімназіі 

4. Планаванне дзейнасці рэсурснага цэнтра

Для выканання сістэматычнай работы рэсурснага цэнтра ажыццяўляецца перспектыўнае  і штогадовае планаванне яго развіцця на дыягнастычнай аснове па ўзаемаўзгодненасці пастаўленай мэты, задач, прагназуемых вынікаў.

Для супрацоўнікаў рэсурснага цэнтра рэгламентуецца наступная колькасць вучэбна-метадычных мерапрыемстваў рознага ўзроўню:

Год

 

Мерапрыемствы на ўзроўні

раёна

горада

рэспублікі

з міжнародным удзелам

Усяго

2011/2012

2

1

 

 

3

2012/2013

3

1

4

 

8

2013/2014

3

3

6

 

12

2014/2015

5

3

6

 

14

2015/2016

план

8

7

7

2

24

2015/2016

Фактычна выканана

18

17

8

5

42

Для вучняў на базе рэсурснага цэнтра плануецца наступная колькасць вучэбна-метадычных мерапрыемстваў рознага ўзроўню:

Год

 

Мерапрыемствы на ўзроўні

раёна

горада

рэспублікі

з міжнародным удзелам

Усяго

2011/2012

1

1

1

 

3

2012/2013

3

2

 

 

5

2013/2014

5

2

 

 

7

2014/2015

6

3

 

 

9

2015/2016

план

8

5

3

2

18

2015/2016

Фактычна выканана

18

11

10

5

44

Фактычная колькасць праведзеных мерапрыемстваў мае значна вышэйшыя паказчыкі, што пазначана ў матэрыялах справаздач і дазваляе настаўнікам пашырыць кола прафесійных зносін і павысіць кампетэнтнасныя паказчыкі,  садзейнічае пошуку партнёраў для супрацоўніцтва, удасканаленню метадычнага майстэрства класных кіраўнікоў і педагогаў гімназіі. 

Аналізуючы статыстычныя дадзеныя аб праведзеных мерапрыемствах на базе рэсурснага цэнтра за навучальны год можна зрабіць выснову аб тым, што магчымасці РЦ выкарыстоўваюцца ў дастаткова поўнай меры, максімальная колькасць мерапрыемстваў праводзіцца на раённым і гарадскіх узроўнях.

Праведзена значная работа па актывізацыі вучэбна-пазнаваўчай і даследчай дзейнасці вучняў з выкарыстаннем магчымасцяў кабінетаў рэсурснага цэнтра. Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці РЦ з’яўляецца арганізацыя працы з адоранымі і высокаматываваных дзецьмі. У рамках работы рэсурсных цэнтраў гімназіяй № 14 праведзены для навучэнцаў Заводскага раёна заняткі па падрыхтоўцы да прадметных алімпіяд па англійскай мове, фізіцы і хіміі, беларускай мове і геаграфіі.

Арганізаваны і праведзены ўсе этапы гімназічнага конкурсу даследчых работ (для 9-11 класаў, для 5-7 класаў, для 1-4 класаў). Вучні гімназіі ўдзельнічалі ў раённым і гарадскім этапах конкурсаў даследчых работ, прынялі ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях у БДУ і БДПУ імя М.Танка, міжнародных канферэнцыях. На базе рэсурсных цэнтраў праведзены рэспубліканскія конкурсы асацыяцыі “Конкурс”, прайшла падрыхтоўка да інтэрнэт-алімпіяд па вучэбных прадметах.

На базе рэсурснага цэнтра прайшлі алімпіяды па тэхнічнай і абслугоўваючай працы, беларускай мове і літаратуры. 

  1. Арганізацыйна-кіраўніцкае забеспячэнне дзейнасці рэсурснага цэнтра:

Пры арганізацыі самакантролю гімназіі № 14 г. Мінска складаецца гадавы план, дзе прадугледжаны раздзел па ажыццяўленні кіраўніцтва адукацыйным працэсам: нарады пры дырэктары. Заслухоўваюцца справаздачы аб дзейнасці РЦ.

На працягу пятага года кантралюецца дзейнасць рэсурснага цэнтра гімназіі праз правядзенне нарад пры дырэктары:

2011/2012 н.г.

кастрычнік – “Аб матэрыяльнай  забяспечанасці рэсурснага цэнтра і забяспечанасці настаўнікаў тэхнічнымі і электроннымі сродкамі навучання”;

2012/2013 н.г.

лістапад – “Аб якасці работы метадычных аб’яднанняў гімназіі , кабінетаў рэсурснага цэнтраў па развіцці творчых здольнасцей вучняў і фарміравання навыка даследчай дзейнасці;

люты – “Аб выніках удзелу ўдзелу вучняў у навукова-даследчай дзейнасці і ў першым туры навукова-практычнай канферэнцыі”;

красавік – “Аб эфектыўнасці работы рэсурснага цэнтра гімназіі па павышэнні педагагічных кампетэнцый настаўнікаў”;

май – “Аб рэалізацыі плана работы гімназіі як рэсурснага цэнтра”

2013/2014 н.г.;

люты  –  “Аб рабоце рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце”;

сакавік – “Аб выніках удзелу вучняў ДУА “Гімназія № 14 г.Мінска” ў навукова-даследчай дзейнасці, у гарадскіх і рэспубліканскіх НПК”;

красавік – “Аб выніках ўдзелу вучняў гімназіі ў навукова-даследчай дзейнасці і ў інтэлектуальных конкурсах”;

2014/2015 н.г.

студзень 2015 года – атэстацыя дзейнасці рэсурснага центра гімназіі па прыродазнаўча-матэматычным і філалагічным накірунках;красавік – “Аб эфектыўнасці работы рэсурснага цэнтра гімназіі па павышэнні педагагічных кампетэнцый настаўнікаў і трансляцыі педагагічных ініцыятыў”;

май – “Аб дзейнасці  рэсурснага цэнтра ДУА “Гімназія № 14 г.Мінска”.

2015/2016 н.г.

снежань – Аб выніковасці ўдзелу гімназістаў у навукова-даследчай дзейнасці і конкурсах даследчага накірунку за 2015 год;

люты – Аб выніках міжведамаснага ўзаемадзяння гімназіі як рэсурснага цэнтра па накірунку грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў гімназіі;

чэрвень –Рэалізацыя плана работы гімназіі як рэсурснага цэнтра.

Педагагічныя саветы:

2011/2012 н.г.

“Дзейнасць педагагічнага калектыву па развіцці рэсурснага цэнтра як сродка павышэння якасці гімназічнай адукацыі” (07.11.2011)

2013/2014  н.г.

“Высокая якасць гімназічнай адукацыі – інавацыйнаму развіццю сталіцы” (30.08.2013)

2014/2015 н.г.

“Вучэбна-даследчая дзейнасць вучняў і настаўнікаў на базе рэсурснага цэнтра як умова павышэння  якасці  адукацыі як фактар фарміравання ключавых кампетэнцый удзельнікаў педагагічнага працэсу” (29.10.2014)  

2015/2016 н.г.

“Сучасныя тэхналогіі гімназічнага ўрока: вопыт і перспектывы” (05. 01.2016) 

  1. Кадравае зябеспячэнне дзейнасці рэсурсных цэнтраў ажыццяўляецца  настаўнікамі-прадметнікамі ў адпаведнасці з прызначынамі пасадамі і выкананнем адпаведных службовых абавязкаў. У 2015/2016 навучальным годзе адукацыйны працэс па накірунках дзейнасці рэсурсных цэнтраў гімназіі № 14 забяспечвалі 80 педагогаў (з іх 4 сумяшчальнікі).

Замацавалася ўстойлівая тэндэнцыя ў кадравай палітыцы гімназіі: кадравыя паказчыкі знаходзяцца ў развіцці, гэта пацвярждаецца іх колькаснымі і якаснымі характарыстыкамі: колькасць педагогаў з вышэйшай адукацыяй складае 97%; педагогаў, якія маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі, складае 75%. У гімназіі працуе два настаўнікі-метадысты: Долбік А.А., Яцына І.Д.

Колькасць настаўнікаў, якія павысілі  сваю кваліфікацыйную катэгорыю за апошнія пяць гадоў:

2011/2012 – 12 педагогаў

2012/2013 – 5 педагогаў, 2 пацвердзілі

2013/2014 – 5 педагогаў, 14 пацвердзілі

2014/2015 – 11 педагогаў (Долбік А.А. – настаўнік-метадыст – атэставана камісіяй упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска),

2015/2016 – 11 педагогаў (Яцына І.Д.–настаўнік-метадыст – атэставана камісіяй упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска).

Параўнальны аналіз катэгарыйнасці педагагічных работнікаў за апошнія 4 гады:

Навуч.год

Колькасць педагогаў

Катэгорыя настаўнік-метадыст

Вышэйшая катэгорыя

І

катэгорыя

ІІ катэгорыя

без катэгорыі

2012/2013

71

 

49%

24%

6%

21%

2013/2014

69

 

52%

20%

9%

19%

2014/2015

71

1

55%

18%

11%

16%

2015/2016

80

2

58%

17%

11%

14%

Педагогі гімназіі ўдасканальваюць свой прафесійны ўзровень у адпаведнасці з перспектыўным планам павышэння кваліфікацыі. У 2015/2016 навучальным годзе 61 настаўнік засвоілі праграмы павышэння кваліфікацыі: 31 педагог на мэтавых і аўтарскіх курсах, 30 педагогі на базавых курсах. 52 настаўнікі гімназіі (92,1%)з’яўляюцца сертыфіцыраванымі карыстальнікамі інфармацыйных тэхналогій: у катэгорыі “вучэбна-выхаваўчая работа” – 45, “адміністратыўная работа” – 7. Своечасовае павышэнне кваліфікацыі дазволіла педагагічным работнікам паспяхова вырашаць пастаўленыя перад імі задачы, быць у курсе апошніх дасягненняў педагагічнай навукі, паспяхова ўжываць новае ў навучанні.

Педагогі гімназіі праходзяць падрыхтоўку да сертыфікацыйнага тэстіравання як карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій. Сертыфікацыя з’яўляецца адной з магчымасцяў павышэння кваліфікацыі ў галіне выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і электронных сродкаў навучання. 

У 2015/2016 навучальным годзе метадычная дзейнасць гімназіі на базе ажыццяўлялася на інфармацыйна-дзейсным узроўні.

Адзіная мэтадычная тэма гімназіі – павышэнне педагагічнай кампетэнтнасці праз развіццё гімназіі як рэсурснага цэнтра, праз актывізацыю сеткавага ўзаемадзеяння і далучэнне да рэгіянальнага адукацыйнага холдынга “Сталіца” ва ўмовах беларускамоўнай гімназіі. 

  1. Вынікі работы:

Дзякуючы высокай прафесійнай кампетэнцыі настаўнікі на базе рэсурсных цэнтраў гімназіі на працягу 2015/2016 навучальнага года праведзена 24 семінары, шэраг тэматычных кансультацый для настаўнікаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі г.Мінска, Мінскай вобласці, Рэспублікі Беларусь. Настаўнікі Знак Н.А., Леановіч Н.М., Долбік А.А., Цімашэнкава Н.А., Яцына І.Д., Грэчкіна С.М., Хмяльніцкая Н.В., Андрушка А.М., Звалінская П.Д., Касаткіна Т.В. выступалі на раённых МА з дакладамі, праводзілі майстар-класы і адкрытыя вучэбныя заняткі.

Настаўнікі гімназіі Шарпілава Л.Я., Хмяльніцкая Н.В., Долбік А.А., Яцына І.Д. у рамках работы рэсурсных цэнтраў правялі для навучэнцаў Заводскага раёна, г. Мінска заняткі па падрыхтоўцы да прадметных алімпіяд па беларускай мове, біялогіі і хіміі, распрацоўвалі заданні да І этапу гарадской алімпіяды па беларускай мове.

Своесаблівым вынікам дзейнасці гімназіі стала традыцыйная метадычная выстава “Ярмарка педагагічных ідэй” з удзелам супрацоўнікаў-экспертаў МГІРА, запрашэннем маладых спецыялістаў Заводскага раёна ў якасці глядацкай аудыторыі, на якую ўсе метадычныя аб’яднанні прадставілі свае напрацоўкі.

8. Настаўнікі гімназіі ў 2015/2016 навучальным годзе абагулілі свой уласны вопыт работы і апублікавалі артыкулы:

  1. Шукелойць І.Л. “Дыстанцыйныя курсы па беларускай мове як фактар   павышэння якасці адукацыі”, НПК, МГІРА , красавік 2016
  2. Шукелойть И.Л. «Внедрение информационных сетевых ресурсов в образовательную практику гимназии» НПК, АПО, май 2016
  3. Барковская О.А. «Природа как ценность в педагогической системе Я.А.Коменского»,  НПК «Молодые ученые:вызовы и перспективы»,  Интернаука,  апрель, 2016
  4. Яцына И.Д.  Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай  мовай навучання  “Самастойныя і кантрольныя работы па біялогіі ў 6-11 класа”, выдавецтва “Зорны верасень”. Падрыхтаваны і здадзены ў друк.
  5. Яцына И.Д. Пособие для учителей биологии учреждений общего среднего образования «Уроки биологии в 10 классе», «Уроки биологии в 7 классе», издательство «Аверсэв». Падрыхтаваны і здадзены ў друк.
  6.  Долбик А.А. Рецензирование рукописи учебной программы «Химия. 7-9 классы» для учреждений общего среднего образования на основании решения секции химии Научно-методического совета при Министерстве образования РБ (протокол от 01.12.2015 №14)
  7. Лукьянец О.В.«Сетевой методический центр применения инновационных практик в условиях функционирования белорусскоязычного учреждения образования столицы» НПК, МГИРО, апрель 2016;
  8. Лукьянец О.В. Сетевое методическое пространство учреждения как средство в управленческом менеджменте, НПК, АПО, май 2016
  9. Бычковский О.А. Третье решение сложных задач или Дюжина недюжинных задач, НГ, 05.04.2016
  10. Пасичниченко В.А.Самоконтроль спортсмена, Вестник, БГТУ, 11, 2015 
  11.  Пасичниченко В.А. Модернизация образования и воспитания учащейся молодежи в сфере физической культуры и спорта: Материалы  Международной научно-практической конференции, С.-Петербург, ноябрь, 2015 
  12. Пасичниченко В.А.,  Кудрицкий В.М.,  Долинин Е.Н.  Здоровый образ жизни – залог  сохранения здоровья студенческой молодежи, Брест, № 6, 2016 
  13. Горохова М.И. Инновационные подходы и традиции в организации воспитательной работы учреждения образования. В рамках Дней Москвы в Минске, 6-8 июня , 2016 
  14. Пасичниченко В.А. Научное сопровождение формирования исследовательской компетентности учащихся,  Брест, май, 2016,  2 работы
  15. Матэрыяльна-тэхнічная база

Для   ажыццяўлення дзейнасці РЦ па накірунках абсталяваны кабінеты. У адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Пералік мэблі, інвентару і сродкаў навучання…” (№ 75 ад 12.06.2014) аснашчаны: 

Гуманітарны накірунак – каб. 225 (кабінет філалогіі).

па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”

4.1. Элементы ВМК  для забеспячэння дзейнасці настаўніка – 75%

4.2. Элементы ВМК для забеспячэння  вучэбнай дзейнасці навучэнцаў – 75%

па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”

3.1. Элементы ВМК  для забеспячэння дзейнасці настаўніка – 75%

3.2. Элементы ВМК для забеспячэння  вучэбнай дзейнасці навучэнцаў – 75% 

лінгафонны кабінет ( каб.236)

3. Элементы ВМК – сродкі навучання для забеспячэння дзейнасці настаўніка – 90%

3.2. Элементы ВМК для забеспячэння  вучэбнай дзейнасці навучэнцаў – 85% 

Прыродазнаўча-матэматычны накірунак:

кабінет хіміі (к.213)

2.2 Вучэбнае абсталяванне з улікам спецыфікі прадмета – 88,7%

3. Элементы ВМК – сродкі навучання – 95%

3.2. Элементы ВМК для забеспячэння  вучэбнай дзейнасці навучэнцаў – 93% 

кабінет фізікі (к.313)

3.1. Элементы ВМК – сродкі навучання для забеспячэння дзейнасці настаўніка – 98%

3.2. Элементы ВМК для забеспячэння  вучэбнай дзейнасці навучэнцаў – 98% 

кабінет геаграфіі (к.235)

па вучэбным прадмеце “Чалавек і свет”

элементы ВМК для забеспячэння дзейнасці настаўніка – 23%

па вучэбным прадмеце “Геаграфія”

2.2  Вучэбнае абсталяванне з улікам спецыфікі прадмета – 25 %

3.1. Элементы ВМК – сродкі навучання для забеспячэння дзейнасці настаўніка – 38%

3.2. Элементы ВМК для забеспячэння  вучэбнай дзейнасці навучэнцаў –46% 

кабінет матэматыкі (к.236)

3.1. Элементы ВМК для забеспячэння дзейнасці настаўніка – 54%

3.2. Элементы ВМК для забеспячэння  вучэбнай дзейнасці навучэнцаў – 58%

  1. Вывады:
  2. Гімназія развіваецца як рэсурсны цэнтр па прыродазнаўча- матэматычным, гуманітарным  накірунках, накірунку выхаваўчая работа.
  3. Лепшым вопытам работы педагогаў гімназіі па трансляцыі сучасных педагагічных тэхналогій была адзначана работа настаўнікаў Фундарэнка В.М., Баркоўскай В.А., Рэкун Т.А., Шымко В.В., Корабавай А.М., Андрушкі А.М., Хмяльніцкай Н.В., Шарпілавай Л.Я., Грэчкінай С.М., Градовіч Л.В., Звалінскай П.Д., Знак Н.А., Касаткінай Т.В., Леановіч Н.М., Долбік А.А., Яцыны І.Д. Настаўнікі дэманструюць і перадаюць свой назапашаны вопыт на мерапрыемтвах, запланаваных рэсурсным цэнтрам.
  4. Пры арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці і падрыхтоўцы да алімпіяд, раённых, гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў на базе кабінетаў рэсурснага цэнра настаўнікам-прадметнікам пажадана карыстацца рэкамендацыямі педагога-псіхолага Жыткевіч Н.М. па рабоце з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі, рэалізуючы  магчымасцямі сучаснага абсталявання кабінетаў. 

11. Перспектывы развіцця РЦ:

  1. Рэсурснаму цэнтру гімназіі неабходна супрацоўнічаць з РЦ іншых устаноў адукацыі, а таксама з ВНУ.
  2. Настаўнікам-прадметнікам прадставіць да абагулненнясвой вопыт праз презентацыю яго ў перыядычных выданнях.
  3. Творчай групе настаўнікаў гімназіі запланаваць правядзенне канферэнцыі Заводскага раёна для вучняў V – VІІІ класаў.
  4. Дзейнасць РЦ па гуманітарным накірунку накіраваць на пашырэнне сувязей з установамі адукацыі г.Масква і г.Санкт-Пецярбурга і інш.
  5. Удасканаліць дзейнасці цэнтра карэйскай культуры на базе гімназіі, пашырыць двухбаковыя сувязі.     
  6. Настаўнікам-філолагам пашырыць магчымасці платных паслуг для арганізацыі навучання дарослых, выкарыстоўваючы вопыт настаўнікаў матэматыкі і хіміі.  

Намеснік дырэктара

па вучэбна-метадычнай рабоце                                        В.У.Лук’янец