ЗАДАЧЫ ВЫХАВАЎЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НА 2022/2023 Н.Г.
Мэта: фарміраванне рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы вучняў на аснове ідэалогіі беларускай дзяржавы, на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народа, арыентаванага на інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі.
Задачы:
- Ствараць неабходныя ўмовы для фарміравання рознабакова развітай, маральна і сацыяльна сталай, творчай асобы вучня.
- Фарміраваць у вучняў веды асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, прывіваць падрастаючаму пакаленню асновапалагаючыя каштоўнасці, ідэі, перакананні, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, фарміраванне інфармацыйнай культуры.
- Фарміраваць у вучняў актыўную грамадзянскую пазіцыю і патрыятызм на аснове ідэалогіі беларускай дзяржавы, адказнасць і гатоўнасць да выканання свайго грамадзянскага абавязку перад Айчынай; каштоўнаснага стаўленне да гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа.
- Фарміраваць веды па духоўна-маральным выхаванні, накіраваныя на далучэнне да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, фарміраваць у вучняў уменні жыць у полікультурным свеце.
- Фарміраваць у вучняў уменні каштоўнаснага стаўлення да прыроды, навыкі рацыянальнага прыродакарыстання і абароны навакольнага асяроддзя.
- Выхоўваць культуру бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця, накіраванае на фарміраванне бяспечных паводзін вучняў ў сацыяльнай і прафесійнай дзейнасці, паўсядзённым жыцці, навыкі здаровага ладу жыцця, ўсведамленне значнасці здароўя як каштоўнасці, фізічнае ўдасканаленне.
- Выхоўваць псіхалагічную культуры, накіраваную на развіццё эмацыйна-каштоўнаснай сферы асобы, яе творчага патэнцыялу і рэсурсных магчымасцей; фарміраванне ўменняў і навыкаў эфектыўнай адаптацыі да зменлівых умоў жыццядзейнасці; развіццё камунікатыўных здольнасцей; стымуляванне працэсаў самапазнання і самаўдасканалення, імкнення да самарэалізацыі.
- Фарміраваць прававую культуры, законапаслухмяных паводзін, разумення вучнямі адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні.
- Фарміраваць у вучняў адказнае стаўленне да шлюбу, сям'і, выхаванню дзяцей, усвядомленых уяўленняў аб ролі і жыццёвым прызначэнні мужчын і жанчын у сучасным грамадстве.
- Фарміраваць эканамічную культуру асобы, разуменне працы як асобаснай і сацыяльнай каштоўнасці, фарміраваць гатоўнасць да ўсвядомленага прафесійнага выбару.
- Фарміраваць эстэтычную культуру вучняў праз развіццё эмацыйнай сферы, далучэнне да айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- Фарміраваць у вучняў каштоўнаснае стаўленне да матэрыяльнага асяроддзя, уменне мэтазгодна і эфектыўна выкарыстоўваць свабодны час.
- Актывізаваць выхаваўчую дзейнасць з сям'ёй, аказанне ёй неабходнай псіхолага-педагагічнай падтрымкі, надаць сямейнаму выхаванню мэтанакіраваны, грамадска-значны характар.
План ідэалагічнай і выхаваўчай работы на 2022-2023 н.г. (спасылка)