Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Інфармацыя пра бібліятэку

Агульны фонд бібліятэкі: 56028 асобнікі
Фонд мастацкай літаратуры: 32467 асобнікаў
Фонд вучэбнай літаратуры: 23561 асобнікаў
Колькасць карыстальнікаў: 526 чалавек

                               Тэхнічнае абсталяванне бібліятэкі
Камп’ютэр для бібліятэкара
Камп’ютэр для карыстальнікаў
Прынтар
Сканэр
Лакальная сетка
                               Медыятэка
Электронны фонд складае 223 дыскі
З іх:
падручнікі – 54 дыскі
аудыёкнігі – 15 дыскаў
аудыёэнцыклапедыі – 15 дыскаў
прэзентацыі – 15 дыскаў
Электронныя дадаткі да ўрокаў – 17 дыскаў
Праграмна-метадычныя комплексы – 107 дыскаў 
                             Электронны даведачна-бібліяграфічны апарат
Электронны каталог падручнікаў
Электронны каталог мастацкай літаратуры
Электронны каталог перыядычных выданняў і АПП 
                             Паслугі бібліятэкі:
прадстаўленне доступу да рэсурсаў сеткі Internet;
кансультацыі па працы ў сетцы Internet;
прадстаўленне электронных выданняў з фонду медыятэкі;
электронная дастаўка дакументаў;
дапамога ў пошуку інфармацыі;
сканаванне тэкставых дакументаў, графічнай інфармацыі;
друкаванне на прынтары;
капіраванне матэрыялаў на CD, DVD, флэш-карты;
састаўленне спісаў літаратуры па вызначанай тэме.

Дазвольце прадставіць вам новую форму работы з чытачамі - мадэль літаратурнай выставы-палілога. Доўгі час на базе нашай бібліятэкі працавала літаратурная гасцёўня як сродак развіцця і замацавання цікавасці вучняў да роднай мовы і літаратуры, развіцця мастацкага густу. Улічваючы патрабаванні часу і пранікненне “электроннай культуры” у інтарэсы і захапленні юных чытачоў, узнікла неабходнасць пошукаў новых формаў узаемадзеяння з чытачом. Вынікам пошукаў стала мадэль літаратурнай выставы-палілога, якая дазваляе ствараць аптымальныя ўмовы для прапаганды сучаснай беларускай кнігі як сродка выхавання будучага грамадзяніна і патрыёта, развіцця навукова-пазнавальных інтарэсаў, уласнай літаратурна-мастацкай творчасці.
Для правядзення гэтай работы мы выкарыстоўваем Інтэрнэт-рэсурсы, інтэрактыўныя метады правядзення бібліятэчна-бібліяграфічных заняткаў, арганізоўваем сустрэчы з прадстаўнікамі літаратурна-мастацкай інтэлігенцыі, ствараем умовы для развіцця ўласнай творчасці гімназістаў.
Бібліятэка – гэта інфармацыйна-адукацыйны цэнтр гімназіі. У ёй праходзяць шматлікія мерапрыемствы: святы, конкурсы, віктарыны, прэзентацыі, арганізоўваюцца выставы тэматычныя, метадычныя, пастаянна дзеючыя. 
             О, колькі у гэтым доме кніг,
             Уважлівей углядзіся –
             Тут тысячы сяброў тваіх
              У шафах улягліся.
Асноўныя накірункі дзейнасці – гэта ўдасканаленне бібліятэчна-бібліяграфічных заняткаў, арганізацыя сустрэч з пісьменнікамі, мастакамі, кампазітарамі, аніматарамі, актыўнае выкарыстанне Internet- рэсурсаў і развіццё літаратурна-мастацкай творчасці гімназістаў.
Бібліятэчна-бібліяграфічныя заняткі знаёмяць наведвальнікаў з бібліятэчным фондам і правіламі карыстання ім. На занятках праводзяцца прэзентацыі творчасці літаратурна-мастацкай інтэлігенцыі, літаратурныя гульні, вусныя часопісы, конкурсы, віктарыны, падарожжы з мэтай пашырэння чытацкага кругагляду і эрудыцыі .
Традыцыйна праводзяцца конкурсы чытальнікаў і складальнікаў вершаў.
Інсцэніроўкі казак вельмі падабаюцца самым маленькім чытачам, бо казкі – гэта найбагацейшы скарб, які дапамагае дзецям спасцігнуць народную мудрасць, навакольны свет, характары людзей. Казкі дапамагаюць зразумець, што галоўнае ў чалавеку – гэта дабрыня, любоў, спагадлівасць, шчырасць, вернасць, сумленне. А ўсе пачуцці перадае КНІГА. ЯЕ трэба захоўваць як найкаштоўнейшы здабытак.
Таму хочацца зрабіць сустрэчу чытачоў з КНІГАЙ сапраўдным святам.
Вучні з задавальненнем перадаюць уражанні ад прачытаных кніг у сваіх малюнках . У бібліятэцы часта праводзяцца тэматычныя выставы дзіцячых малюнкаў, аўтарскія прэзентацыі.
У чытальнай зале бібліятэкі гімназіі № 14 пастаянна дзейнічае выстава “Літаратурная гасцёўня”, якая папаўняецца навінкамі сучаснай беларускай літаратуры для чытачоў рознага ўзросту.
Цікава праходзяць сустрэчы з прадстаўнікамі літаратурна-мастацкай інтэлегенцыі. Гасцямі нашай гасцёўні былі:
Віктар Шніп, Алесь Бадак, Алена Масла, Уладзімір Мазго, Васіль Зуёнак, Уладзімір Мацвеенка, Міхась Пазнякоў, Анатоль Зэкаў, Уладзімір Ліпскі, Людміла Рублеўская і “Літаратурны квартал”, Сяргей Законнікаў, Зіновій Прыгодзіч, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Мароз, Уладзімір Скарынкін, Мікола Чарняўскі, Уладзімір Марук, Павел Місько, Серж Мінскевіч, Андрэй Хадановіч (паэт, бард), Янка Крук(даследчык духоўнай культуры беларускага народа), Міхаіл Савіцкі (жывапісец), Ігар Лучанок (паэт мелодыі, майстар гукавых метафар), Ірына Кадзюкова (мультыплікатар-аніматар) і іншыя.
На такіх сустрэчах вучні маюць магчымасць далучыцца да духоўнага свету творцаў і мастакоў, спасцігнуць таямніцы іх творчасці, фантазіі, мастацкага слова.
Доступ да Інтэрнэт-рэсурсаў адкрывае новыя магчымасці ўсім удзельнікам педагагічнага працэсу для вывучэння творчасці пісьменнікаў, мастакоў, падзей літаратурна-мастацкага свету, літаратурнай спадчыны, сучасных культуралагічных тэндэнцый.
Уласная творчасць гімназістаў – гэта вынік супрацоўніцтва ўсіх удзельнікаў навучальнага працэсу. Традыцыйным стаў выпуск гімназічнага літаратурна – мастацкага альманаха “Натхненне”, куды ўваходзяць лепшыя творы гімназістаў.
Прапаганда беларускай кнігі, сустрэчы з пісьменнікамі натхняюць нашых вучняў на выданне ўласных твораў у дзіцячым і юнацкім перыядычным друку.
Ралавец Аліна – пераможца конкурсу “Люблю Беларусь” рэдакцыі часопіса “Вясёлка”, Пержукова Крысціна друкавала свае творы ў часопісе “Качели”, газеце “Зорька”, Калаткоў Аляксей, Вараб’ёва Дар’я - у газеце “Аўтазаводзец”, Фурс Паліна, Атрохава Наталля, Краснова Алена – у рубрыцы “Першацвет”, Штурман Насця – у газеце “Переходный возраст”, Андрушка Таццяна – у часопісе “Маладосць”, газеце “Раніца”.
Таксама вучні ілюструюць свае творы і творы сучасных беларускіх літаратараў.
Практыка ўкаранення такой формы работы з чытачамі як выстава-палілог дазваляе вучням гімназіі спасцігнуць прыгажосць беларускага мастацкага слова, пашырыць кругагляд, развіваць мастацкі густ, выхоўваць любоў і цікавасць да КНІГІ.