Гімназія № 14 г.Мінска


28 красавіка 2017 года на базе гімназіі № 14 адбыўся семінар МГІРА “Стратэгія актыўнай ацэнкі для ўдасканалення якасці адукацыі”. Арганізатарамі семінара выступілі: цэнтр падтрымкі і развіцця інавацыйнай адукацыйнай практыкі МГІРА, начальнік цэнтра Венцарава Л.Г.; аддзел арганізацыйнага і метадычнага суправаджэння конкурснага руху і педагагічных ініцыятыў, начальнік аддзела Міхеева А.І.

                                 

                                 

З лекцыяй “Ацэнка, якая дапамагае вучыць і вучыцца”выступіў старэйшы выкладчык кафедры педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій БДПУ ім. М.Танка, кандыдат педагагічных навук Кудзейка М.В.

              

              

Слухацкую аўдыторыю на семінары прадстаўлялі настаўнікі горада, прысутнічала 56 педагогаў.

Падчас правядзення метадычнага форума для сталічных педагогаў настаўнікам пачатковых класаў Баркоўскай В.А. быў паказаны міні-ўрок з выкарыстаннем элементаў актыўнай ацэнкі па прадмету “Чалавек і свет”, 4 клас. Тэма ўрока “Мінск – сталіца нашай дзяржавы”.


04.11.2015 на базе рэсурснага цэнтра “Філалогія” ДУА “ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА” праходзіў СЕМІНАР  “Сістэма работы  метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалогіі ва ўмовах функцыянавання рэсурснага цэнтра ДУА “Гімназія № 14 г. Мінска” для  слухачоў МАІРА: настаўнікаў  беларускай і рускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці.

Праграма семінара

   21.08.2015 на базе ДУА “ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА” праходзіла жнівеньская міжраённая секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Заводскага, Маскоўскага, Кастрычніцкагараёнаў г. Мінска

СЕМІНАР па ТЭМЕ “Арганізацыя эфектыўнага кіравання адукацыйным працэсам праз выкарыстанне магчымасцей рэсурснага цэнтра гімназіі № 14 г. Мінска” для  слухачоў МАІРА: намеснікаў кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці.    

     16.04.2015 на базе ДУА “ГІМНАЗІЯ № 14 Г. МІНСКА” праходзіў  СЕМІНАР па ТЭМЕ “Арганізацыя эфектыўнага кіравання адукацыйным працэсам праз выкарыстанне магчымасцей рэсурснага цэнтра гімназіі № 14 г. Мінска” для  слухачоў МАІРА: намеснікаў кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці.

Праграма правядзення семінара


   09.04.2015 вучні нашай гімназіі Егуноў Рыгор, Падабед Аляксандр, Макеека Маргарыта прымалі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі "Сучаснае мовазнаўства, літаратуразнаўства, культуралогія ў працах маладых вучоных", якая прайшла на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Дзякуючы плённай працы вучняў і настаўніка рускай мовы і літаратуры Грэчкіна Святлане Мікалаеўне, нашы гімназісты выступілі дастойна і атрымалі ганаровыя граматы. Словы падзякі прагучалі і з вуснаў дэкана факультэта Старычонка Васіля Дзмітрыевіча і намесніка дэкана па навуковай рабоце Заяц Наталлі Віктараўны.


       18.12.2014 на базе гімназіі адбыўся семінар для намеснікаў кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці - слухачоў МАІРА па тэме  “Выкарыстанне рэсурсных цэнтраў як механізму развіцця адукацыйнага працэсу”.

   Семінар насіў практычны характар, арыентаваны на прэзентацыю сістэмы работы ўстановы, дэманстрацыю і распаўсюджванне практычнага вопыту  настаўнікаў-практыкаў, якія займаюцца пытаннямі выкарыстання інтэрактыўнага абсталявання на ўроках: фізікі (Вараб`ёў Г.І.), хіміі (Долбік А.А.), англійскай мовы (Сестраватоўская Г.А., Крайнікаў Б.А.), беларускай мовы (Хмяльніцкая Н.В.), інфарматыкі (Леановіч Н.М., Знак Н.А.).  

     Госці са сталічнага рэгіёна змаглі пазнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай гімназіі (бібіліятэка, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, выставачныя залы і інш.), магчымасцямі дыстанцыйнага навучання (з вопыту работы ДУА “Гімназія № 14 г.Мінска” прадставіла настаўнік інфарматыкі Леановіч Н.М.), наведаць віртуальны метадычны кабінет англійскай мовы, убачыць і паслухаць беларускія песні ў выкананні заслужанага аматарскага калектыву "Дударыкі".


     09.12.2014 на базе рэсурснага цэнтра гімназіі прыродазнаўчых дысцыплін адбыўся семінар для настаўнікаў геаграфіі і біялогіі г. Мінска па тэме  “Фарміраванне пазнавальнага інтарэсу вучняў на ўроках  біялогіі і геаграфіі”. Сваім вопытам работы падзяліліся настаўніцы біялогіі Яцына Іна Дмітрыеўна і настаўніца геаграфіі Градовіч Ларыса Васільеўна. 

Праграма правядзення семінара


   23.10.2014 на базе рэсурснага цэнтра кабінета геаграфіі адбыўся семінар для настаўнікаў геаграфіі другой і першай катэгорыі - слухачоў МГІРА. Настаўніца геаграфіі Градовіч Ларыса Васільеўна прадставіла ўвазе прысутным магчымасці работы інтэрактыўнай дошкі і яе выкарыстанне на вучэбных занятках. Перад прысутнымі выступіў Озем Г.З., заг.кафедры эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў садружнасці, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт.

Праграма правядзення семінара

 

   14.10.2014 на базе рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце адбыўся семінар, на якім прысутнічалі госці з Латвійскай Рэспублікі. Госці з замежжа змаглі пазнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай гімназіі, убачыць і паслухаць беларускія песні ў выкананні заслужанага аматарскага калектыву "Дударыкі".

 


   На базе рэсурснага цэнтра прыродазнаўчых навук 14.10.2014 адбыўся семінар для курсантаў МГІРА - настаўнікаў хіміі г.Мінска. Настаўніца хіміі, настаўнік-метадыст Долбік Ала Анатольеўна прадставіла магчымасці кабінета хіміі, сучаснае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца на ўроках. Маладыя настаўнікі, слухачы МГІРА, змаглі змадэляваць сучасны ўрок, стварыць уласны курс у сіcтэме MOODLE.

Праграма правядзення семінара