Гімназія № 14 г.Мінска

Завецца сціпла – школьная бібліятэка,
Да часу ўжо амаль паўвеку
Усё кліча, кліча чытачоў
У бездань ведаў, ў глыб вякоў.
Прывітанай Еўфрасіньеўскай рукою
Наведаць запрашае нас з табою
Святых мясцін з жывой вадой крыніцы,
Гальшанскі Чорны Замак таямнічы.
Далей – Сабор Парыжскай Божай Маці.
А потым Цёран, дзе Яна і Ён пяюць пра шчасце.
Не ўсё так проста, не адразу
Бібліятэкі працавалі без адказаў.
Чытач, старонкі для цябе каб ажылі,
Патрэбна ў справу ўкласці частачку душы ...

Загадчык бібліятэкі
Собаль Святлана Мікалаеўна
Месца працы: ДУА «Гімназія № 14 г. Мінска»
Стаж працы на пасадзе: 10 гадоў

Бібліятэкар
Скуратовіч Галіна Пятроўна

 

Бібліятэка працуе
з 8.30 да 17. 45.
Абслугоўванне чытачоў
з 9.00 да 16.00. 
Субота
з 9.00 да 13.45
Выхадны дзень – 
нядзеля.
Санітарны дзень –
апошні чацвер месяца.

Мэты  дзейнасці бібліятэкі :
• Стварыць сістэму інфармацыйнага забеспячэння вучэбна-выхаваўчага працэса гімназіі №14, якая садзейнічае павышэнню якасці сталічнай адукацыі
• Стаць цэнтрам, інтэлектуальнага развіцця, духоўных і культурных зносін 

Галоўныя задачы :
• Забеспячэнне разнастайнасці зместу навучальнага працэса шляхам аператыўнага і якаснага камплектавання бібліятэчных фондаў, бібліятэчнага і інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання чытачоў.
• Выхаванне інфармацыйнай культуры, прывіццё навыку ўмелага карыстання рознымі крыніцамі інфармацыі.
• Садзейнічанне павышэнню метадычнага і педагагічнага майстэрства настаўнікаў, самаадукацыі педагогаў і вучняў.
• Пошук новых формаў і метадаў работы па пашырэнню інфармацыйнай прасторы з мэтай забеспячэння сацыяльных і культурных запатрабаванняў.

З гісторыі бібліятэкі :
1968 г. - адкрыццё сярэдняй школы № 111 і школьнай бібліятэкі
1973 г. - адкрыццё чытальнай залы бібліятэкі
2004 г. – створана новае кнігасховішча
2005 г. – пачаў стварацца электронны бібліятэчны каталог