Навучэнцы завіталі ў госці да пчаляра на аграсядзібу ГАЕНСКІЯ ВЫТОКІ.
Пазнаёмілі са складанай і карпатлівай працай пчаляра, паўдзельнічалі ў майстар-класе ПРАЦАВІТЫЯ ПЧОЛКІ, былі актыўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнай праграмы ПРАЦУЙ ЯК ПЧОЛКА, наведалі кантактны заапарк, з клопатам і задавальненнем пачаставалі жывёлак, пабывалі на рацэ ГАЙНА, дзе назіралі за сямействам баброў і безумоўна пачаставаліся беларускімі стравамі з МЁДАМ!
Беларускія краявіды ўразілі першачкоў і безумоўна адклалі станоўчы адбітак на фарміраванне асобы сапраўднага выхаванца і патрыёта сваёй Радзімы.
