Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

13.06.22

Летняя студыя па англійскай мове

На пачатку лета ў гімназіі пачала функцыяніраваць летняя студыя па вучэбнаму прадмету "Англійская мова". Студыю наведваюць высокаматываваныя зацікаўленыя вучні, пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд па англійскай мове і члены клуба ЮНЕСКА "Айрыс". Удзельнікі студыі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па англійскай мове Надзеі Анатольеўны Міхайлавай правялі сем дзён у інтэнсіўным раpвіцці навыкаў маўлення на англійскай мове.
Падчас заняткаў студыі oдалося наведаць паседжанне клуба "Юны дыпламат", прысвечанае беларуска-індыйскаму сяброўству і творчасці Рабіндраната Тагора. Гімназісты распрацавалі законы студыі, эмблему і дэвіз. У час заняткаў абмяркоўвалі традыцыі Велікабрытаніі і Беларусі, праглядвалі і абмяркоўваліі відэасюжэты, выконвалі Google Test "Belarus", шукалі цікавыя факты і рабілі топ-10 пра гарады Беларусі і Велікабрытаніі, выконвалі заданні ў інтэрактыўнай форме і шмат чаго іншага і цікавага адбывалася на занятках.
І дзеці і бацькі засталіся задаволенымі работай студыі. У наступным навучальным годзе такая студыя стане традыцыйнай.