Весела і займальна праходзіць лета ў аздараўленчым лагеры "Сонейка" гімназіі 14 г. Мінска!
Выхаванцы лагера з задавальненнем прымаюць удзел у мерапрыемствах! Сёння да нас завітаў мабільны планетарый з праграмай "Таямніцы дрэў" - атрымалі шмат уражанняў і новыя веды.
І што можа быць весялей, чым дыскатэка з вясёлымі конкурсамі? Дзякуем супрацоўнікам палаца "Арыён" за цікавае мерапрыемства!
Першая змена працягваецца! Наперадзе шмат цікавага!
