Актыўна праходзіць першая змена ў аздараўленчым лагеры "Сонейка" гімназіі 14 г.Мінска. Дзень, прысвечаны экалогіі быў насычаны вандроўкамі і экалагічнымі даследаваннямі:
- у парку вывучалі расліны і дрэвы, слухалі птушак;
- у планетарыі - глядзелі пазнавальныя ролікі і вывучалі зорнае неба.
Юныя даследчыкі з атрадаў "Падарожнікі" і "Вандроўнікі" разам з выхавальнікамі цэлы дзень абмяркоўвалі экалагічныя праблемы навакольнага асяроддзя.
Наогул, дзень пачаты з зарадкі на вуліцы - падымае настрой і павялічвае пазнавальную актыўнасць!