Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

06.06.22

Першы дзень работы студыі па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" "Купалінка" на базе гімназіі №14 г.Мінска прайшоў цікава і захапляльна.

Вучні 7-9 класаў гімназіі №1 імя Ф.Скарыны, гімназіі №5 імя герояў сустрэчы на Эльбе, гімназіі №7, гімназіі №14, гімназіі №28, сярэдніх школ №111 і 162 пазнаёміліся ў ходзе інтэрактыўнай гульні з элементамі трэнінгу, расказалі аб сваіх дасягненнях у вучэбнай дзейнасці. Заняткі пачаліся з практыкуму "Пачынаецца ўсё з любві, а іначай і жыць немагчыма..." Разам напісалі дыктоўку, пасля праверкі якой стала зразумела, што шмат яшчэ нявывучаных правілаў і непрачытаных цікавых літаратурных старонак. Дырэктар гімназіі Гарохава М.І., выкладчыкі студыі Язінская Н.В., Калода К.В. і Хмяльніцкая Н.В. пажадалі "Купалінцы" імкнення да новых ведаў і новых перамог!